З беларускага ПВТ сёлета выключылі не менш за 40 кампаній

З беларускага ПВТ сёлета выключылі не менш за 40 кампаній

З беларускага Парка высокіх тэхналогій сёлета выключылі не менш за 40 кампаній, паведамляе @devby. Сярод іх вядомыя стартапы PandaDoc, Fibery, Rocketbody і Deepdee. Сярод кампаній, якія сышлі з ПВТ, ёсць такія, якія ў яго ўступілі толькі летам-восенню мінулага года.

Незалежны аналітык Сяргей Чалы нядаўна выказваўся на конт таго, што ў беларускага ПВТ мала шанцаў застацца на ранейшым узроўні. "Трэба мець на ўвазе, што перспектывы кампаній, нават калі іх надумаюць пакінуць у спакоі, не будуць такімі ж добрымі, як яны былі раней, — казаў ён у эфіры Еўрарадыё. — У сілу макраэканамічных фактараў, праз тое, што інвестыцыйная непрывабнасць і нежаданне мець справу з контрагентамі з Беларусі так ці інакш будзе адбівацца на перспектывах бізнесу, на магчымасці яго пашырэння, на набыцці кліенцкай базы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі