З АМАПу ў праграмісты: у Беларусі запусцілі праект пошуку працы ў IT-сферы

З АМАПу ў праграмісты: у Беларусі запусцілі праект пошуку працы ў IT-сферы

У Беларусі спецыялісты з розных IT-сфераў запусцілі валанцёрскі праект ByChange. Яго сэнс — дапамагчы хутка прайсці перакваліфікацыю, адаптацыю і новую працу ў сферы IT тым людзям, якія страцілі ранейшую працу за свае сумленныя ўчынкі або перакананні.

"Мы тут для таго, каб падтрымаць тых, хто стаіць перад складаным выбар, хто на ростанях і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні", — гаворыцца на сайце праекту.

Для таго, каб знайсці новую працу, патэнцыйным айцішнікам прапануюць запоўніць на сайце заяўку і расказаць там сваю гісторыю. Па словах ініцыятараў ByChange, за 10 дзён існавання праекту яны атрымалі больш за 300 заявак. 

Таксама на сайце ByChange заяўкі могуць пакінуць патэнцыйныя працадаўцы, валанцёры і ментары, якія хочуць далучыцца да праекта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі