Юныя расійскія футбалісты на турніры ў Пінску абазвалі беларусаў “калгаснікамі”

Юныя расійскія футбалісты на турніры ў Пінску абазвалі беларусаў “калгаснікамі”

Дзіцячы футбольны турнір памяці трэнера Уладзіміра Леўнікава ў Пінску скончыўся скандалам: каманда з Масквы не змагла прыняць сваю паразу і зладзіла дэбош на полі, з-за чаго атрымала дыскваліфікацыю.

Як піша by.tribuna, сёлета на турніры спаборнічалі падлеткі 2001-2002 года нараджэння пінскай СДЮШАР, мінскага “Дынама”, а таксама з дзіцяча-юнацкіх школ Масквы і Санкт-Пецярбурга 2003 года нараджэння. Турнір праходзіў з 12 па 15 жніўня па кругавой сістэме.

У фінале турніру гулялі выхаванцы пінскай спартовай школы супраць каманды з Масквы. Калі да канца гульні заставалася меней за дзесяць хвілінаў, гаспадары поля змаглі вырвацца наперад і павесці ў ліку — 3:2. Тады футбаліст гасцей пачаў сварыцца на суддзю, за што атрымаў жоўтую картку. Гэта яго не супакоіла і юны гулец працягваў спрэчку, у тым ліку ў нецэнзурных выразах — яго выдалілі з поля. За ім разышоўся яшчэ адзін масквіч, якога таксама выдалілі. Затым трэнер масквічоў загадаў сваёй камандзе пакінуць поле і ісці ў распранальню, хоць матч яшчэ не скончыўся.

Але гэта былі не адзіныя “выкрутасы” гасцей: у момант, калі маскоўская каманда сыходзіла з поля, адзін з хлопцаў падбег і развярнуў стол з кубкам і статуэткамі. Кубак разбіўся і яго давялося мяняць на леташні.

За гэта каманда была знятая са спаборніцтваў. Да таго ж юныя госці з Масквы неаднаразова зачапляліся з пінскай камандай і крычалі на адрас гаспадароў турніру: “Вы калгаснікі!”.

Каманда з расійскага Пецярбурга пры гэтым не была заўважаная ў неадэкватных паводзінах і не выклікала нараканняў.

Юныя расійскія футбалісты на турніры ў Пінску абазвалі беларусаў “калгаснікамі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі