Ю. Беленькі: Мінюст збірае на Дзень Волі на Бангалоры два розных шэсці

Міністэрства юстыцыі папярэдзіла Партыю БНФ і Кансерватыўна-хрысціянскую партыю-БНФ аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Гэта звязана з тым, што заяўнікі акцый 25 сакавіка, нібыта, мелі намер праводзіць шэсце па недазволеным маршруце. Нагадаем, Партыя БНФ збіралася сабраць людзей каля Акадэміі навук, каб прайсці да Кастрычніцкай плошчы, але ўлады адправілі шэсце на плошчу Бангалор. КХП-БНФ планавала праводзіць мітынг на пляцоўцы каля ўвахода ў Батанічны сад, але дазвол атрымала таксама толькі на Бангалор. Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі кажа, што такія дзеянні гарвыканкама цяжка каментаваць, бо гэта падобна на нейкую правакацыю:

"Мы падалі заяўку, але дазвол не далі. Нам далі дазвол на плошчу Бангалор, але мы ведаем, што там будуць праводзіць акцыю іншыя заяўнікі. Фактычна Мінюст спрабуе стварыць незаконную сітуацыю. Проста правакуе нешта. Немагчыма, каб у адзін час у адным месцы праводзілі мерапрыемства два розных заяўніка".


З гэтай нагоды КХП-БНФ падала скаргу ў пракуратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі