Яўген Літвінковіч збірае ва Украіне поўныя залы (фота)

Таму было вырашана правесці яшчэ адзін дадатковы выступ спевака.  Як паведамляюць украінскія СМІ, на яго зноў сабралася поўная зала гледачоў. Такі ажыятаж стаў нечаканасцю для самога Літвінковіча.





"Шчыра кажучы, мяне вельмі цешыць уся гэтая сітуацыя. Літаральна за тыдзень былі прададзены квіткі на першы канцэрт, і тут жа было прынята рашэнне рабіць другі, квіткі на які таксама размялі. Але я ўсё ж не спакушаюся — усё пакажа канцэрт, які будзе ўвосень. Калі народ і на яго прыйдзе з такім жа жаданнем, як сёння, гэта будзе паказчык. Вось тады можна будзе смела сказаць: усё гэта не выпадковасць!" — заявіў Літвінковіч на прэс-канферэнцыі перад канцэртам.





З-за велізарнага наплыву людзей, якія прыехалі падтрымаць артыста не толькі з Украіны, але і з Беларусі, Расіі ды нават Чэхіі, пачатак абодвух канцэртаў прыйшлося затрымаць на 20 хвілін.





На восень запланаваны тур Літвінковіча па гарадах Украіны і выпуск альбома. Нагадаем, што Яўген Літвінковіч з Жодзіна стаў у пачатку 2013 года другім на ўкраінскім шоў "Х-фактар-3".