Яшчэ адна ахвяра абстрэлу Вінніцы: маладая жанчына памерла ў бальніцы

Вінніца, людзі ўшаноўваюць памяць ахвяраў абстрэлу / Фота Вінніцкай абласной рады
Вінніца, людзі ўшаноўваюць памяць ахвяраў абстрэлу / Фота Вінніцкай абласной рады

Дваццаць шэсць чалавек загінулі пры абстрэле Вінніцы расійскім бокам, паведамілі ў Вінніцкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле звестак кіраўніка адміністрацыі Сяргея Барзова, у бальніцы памерла 20-гадовая Вольга Лысенка. У дзень абстрэлу Вінніцы, 14 ліпеня, яна вярталася дадому ад стаматолага. Маладую жанчыну шпіталізавалі з 98% апёкаў цела.

Абстрэл Вінніцы забраў жыцці траіх дзяцей. Тут Еўрарадыё расказала іх гісторыі.

Вінніца знаходзіцца ў некалькіх сотнях кіламетраў ад лініі фронту. Крэмль настойвае, што расійскія войскі выпусцілі "высокадакладныя" ракеты "па будынку гарнізоннага дома афіцэраў". Паводле звестак Мінабароны Расіі, там праходзіла нарада, на якой нібыта абмяркоўвалася перадача УСУ партыі ваеннай тэхнікі — з удзелам "замежных пастаўшчыкоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі