Ярмошына: Беларусь не абавязаная запрашаць назіральнікаў на мясцовыя выбары

Ярмошына: Беларусь не абавязаная запрашаць назіральнікаў на мясцовыя выбары

На выбарах у мясцовыя саветы, якія пройдуць у лютым 2018 года, асноўны ўпор будзе зроблены на нацыянальнае назіранне. Пра такую заяву старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай паведамляе БЕЛТА.

"Асноўны, вядома, упор будзе рабіцца на нацыянальнае назіранне. Яно заўсёды з'яўляецца вельмі шматлікім. Думаю, што палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і ў гэты раз не падвядуць нас і праявяць дастатковую актыўнасць для арганізацыі назірання", — выказала надзею старшыня ЦВК. 

Па яе словах, Беларусь не мае абавязанняў запрашаць міжнародных назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы. Тым не менш асаблівую ролю назірання падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Таму беларускія ўлады дадуць прэферэнцыі для кароткатэрміновага назірання ўсім замежным дыпламатам, акрэдытаваным у Беларусі.

Яна не выключыла, што асобныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сувязі з міжнароднымі структурамі, змогуць запрасіць на дні галасавання сваіх калег і партнёраў у якасці экспертаў і назіральнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі