Я.Раманчук: Калі газ будзе каштаваць 160 $, урад скароціць заробкі і пенсіі

Кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук мяркуе, што агучаная цана за газ для Беларусі ў $160 не канчатковая. Усё будзе вырашацца на перамовах паміж прэзідэнтамі 13-14 снежня, зазначыў эканаміст: “Не было б такога ажыятажу, не было б нечаканага візіту Пуціна ў Мінск. Усё гэта сведчыць пра тое, што газ і энерганосьбіты застаюцца інструментамі палітыкі Расіі ў дачыненні да Беларусі.

Тое, што Беларусь сфарміравала свой бюджэт, сыходзячы з цаны 128$, сведчыць пра тое, што беларускі бок разлічвае на нейкія саступкі з боку Крамля. Але мы ведаем, што Крэмль проста так не саступіць цаны. Відавочна, ён чакае нейкіх палітычных саступак з боку Лукашэнкі.

У гэтым балансе кнутоў і пернікаў будуць праходзіць вельмі напружаныя перамовым паміж прэзідэнтамі краінаў 13-14 снежня”.

Раманчук адзначыў, што калі газ будзе каштаваць 160$, урад будзе вымушаны пайсці на скарачэнне заробкаў і пенсій, а таксама павелічэнне цэнаў на жыллёва-камунальныя паслугі:

“Я думаю, што мы гэта адчуем па значна большых цэнах на жыллёва-камунальныя паслугі. Урад вымушаны будзе пайсці на скарачэнне тэмпаў росту заробкаў і пенсій”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі