Вы тут

"Янушкевіч" трапіла ў прэстыжны рэйтынг найлепшых выдавецтваў Еўропы

Выдавец Андрэй Янушкевіч / З архіву Еўрарадыё

Беларускае прыватнае выдавецтва "Янушкевіч" трапіла ў прэстыжны рэйтынг найлепшых выдавецтваў Еўропы Top 100 Best European Publishers Award 2020. Яго складае аўтарытэтны ў кнігавыдавецкай сферы часопіс New Publishing Weekly. "Янушкевіч" у гэтым рэйтынгу на 39-м месцы.

"Гэта неверагодны поспех і адзін з лепшых вынікаў сярод выдавецтваў Усходняй Еўропы, прадстаўленых у гэтым рэйтынгу, — так каментуе выдавецтва ў Facebook поспех. — Фармуліроўка нашай узнагароды такая: "За захаванне ідэалаў кнігавыдавецкай справы, барацьбу за культурную разнастайнасць на кніжным рынку і адметную рэпрэзентацыю свабоднай беларускай літаратуры".

Выдавецтва "Янушкевіч" вядомае выданнем на беларускай мове сусветнавядомых твораў. Напрыклад, "Гары Потэра" і "1984". Сёлета ў выдавецтва наведвалася фінансавая міліцыя.

facebook.com/januskevic.books

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.