Вы тут

Якія змены ў Канстытуцыі рыхтуе Канстытуцыйны Суд

Міхаіл Пастухоў і Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Сябры грамадскай канстытуцыйнай камісіі Мечыслаў Грыб, Анатоль Лябедзька і Міхаіл Пастухоў сустрэліся са старшынёй Канстытуцыйнага Суда Пятром Міклашэвічам. Мэта сустрэчы была адна: даведацца, якія змены ў Канстытуцыі рыхтуе Канстытуцыйны Суд.

Ці атрымалася высветліць, якія змены ў Канстытуцыі рыхтуюцца? Ці зразумела, да чаго гэтыя змены могуць прывесці? Ці будуць улічаныя прапановы, распрацаваныя грамадскай канстытуцыйнай камісіяй?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць дырэктар цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намеснік старшыні грамадскай канстытуцыйнай камісіі былы суддзя Канстыуцыйнага Суда Міхаіл Пастухоў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна глядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"