Вайна ва Украіне, як і ўсякая іншая, мяняе людзей. І не толькі тых, хто ў ёй удзельнічае, вольна або міжвольна. Вайна ўплывае на ўсіх украінцаў і беларусаў. Наогул на ўсіх.
Як гэта адбываецца? Што беларусы могуць зрабіць для таго, каб перамагла справядлівасць? Як не скласці рукі, а працягваць пратэставаць і патрабаваць перамен? Ці можна рэанімаваць дваровыя супольнасці і чаму яны такія важныя для Беларусі? Нарэшце, што будзе, калі беларускія салдаты паслухаюць загад Лукашэнкі і нападуць на Украіну?
Пра ўсё гэта мы гаворым з Іванам Амелянам — ментарам па асобасным развіцці і развіцці супольнасцяў, грамадскіх арганізацый, кааліцый і праектных камандаў з Украіны. Паўтара года таму Іван пачаў працаваць з супольнасцямі ўнутры Беларусі. Ён сабраў каманду ментараў з беларусаў, разам з імі распрацаваў праграму развіцця. Амелян дапамагае беларусам і цяпер — і валодае аналітыкай пра тое, што адбываецца на розных узроўнях.