Вы тут

Як пазбегнуць сачэння ў сацсетках і займець мільён падпісчыкаў?

Алесь Герасіменка і Мікола Дзядок / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Паводле даных даследавання "Анлайнавы актывізм і лічбавыя правы", 20 % беларускіх карыстальнікаў удзельнічаюць у вырашэнні сацыяльна-палітычных праблем праз інтэрнэт. Лічбавы актывізм стаў адным з галоўных спосабаў уключэння новых людзей і вырашэння канкрэтных пытанняў. Лічбавая эра адкрыла новыя шляхі для арганізацыі масавых пратэставых акцый.

Ці эфектыўны актывізм праз інтэрнэт-платформы? Як працаваць з інтэрнэт-аўдыторыяй? Ці можна абысці лічбавы пераслед і справіцца з самацэнзурай? Як больш прадукцыйна і бяспечна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі, месенджары і аналізаваць даныя эфектыўней?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лектар і даследчык палітычных камунікацый у Вестмінстэрскай школе медыя Алесь Герасіменка і блогер Мікола Дзядок.