У Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання

У Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання

З 1 ліпеня стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца з 8% да 7,75% гадавых. Такое рашэнне яшчэ 22 чэрвеня прыняло праўленне Нацбанка. Папярэдні раз рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання прымалася 13 траўня і яно пачало дзейнічаць праз тыдзень. Было аб'яўлена, што наступны раз праўленне Нацбанка вернецца да гэтага пытання 12 жніўня. Аднак усё адбылося значна раней. У сярэдзіне чэрвеня Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне аб неабходнасці паскорыць гэты працэс і знізіць стаўку рэфінансавання яшчэ да канца чэрвеня.

Таксама зніжаецца стаўка па крэдыце авернайт — з 9% да 8,75%, па дэпазіце авернайт — з 7% да 6,75%.

Нацбанк "працягнуў змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі", — паведамляе яго прэс-служба. Адзначаецца, што "падтрыманне умерана мяккіх манетарных умоў дазваляе захаваць прымальны ўзровень цэнавай і фінансавай стабільнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі