Як ДАІ ў Смалявічах 15 хвілінаў ганялася па горадзе за п'яным кіроўцам

Як ДАІ ў Смалявічах 15 хвілінаў ганялася па горадзе за п'яным кіроўцам

У Смалявічах супрацоўнікі ДАІ зладзілі пагоню за п'яным кіроўцам “Опеля”. Інцыдэнт здарыўся раніцай 9 сакавіка, паведамляе сайт УУС Мінаблвыканкама. Інспектары заўважылі падазроны аўтамабілі і пачалі яго пераследваць, але кіроўца праігнараваў патрабаванні.

Машына ДАІ ганялася за “Опелем” цягам 15 хвілінаў, пакуль ён урэшце не спыніўся. За рулём быў 57-гадовы мужчына без правоў і з 1,5 праміле алкаголю ў крыві. На яго склалі 4 пратаколы, а машыну забралі на штрафстаянку.

 

Раней, 8 сакавіка ў Смалявічах была яшчэ адна пагоня — ад ДАІ ўцякаў 25-гадовы матацыкліст, які не меў правоў патрэбнай катэгорыі і шмат разоў парушаў правілы дарожнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі