Як "Дынама", "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ дабіраліся на матчы еўракубка

Як "Дынама", "Шахцёр", "Тарпеда-БелАЗ" і БАТЭ дабіраліся на матчы еўракубка

Брэсцкае "Дынама" і салігорскі "Шахцёр" правядуць 22 ліпеня матчы 2-га раўнда футбольнай Лігі канферэнцый. Дабіраліся яны ў Чэхію і Венгрыю не без праблем.

Дынамаўцы былі ў дарозе 15 гадзін — ехалі на аўтобусе з прыпынкам у Польшчы. Спачатку 19 ліпеня былі 10 гадзін да польскага Уроцлава, дзе раніцай 20-га гульцы, трэнеры і адміністрацыйныя супрацоўнікі прайшлі тэставанне на COVID-19. Пасля гэтага былі 5 гадзін дарогі ў Плзень, дзе пройдзе матч з "Вікторыяй". Вяртацца ў Беларусь брэсцкае "Дынама" будзе 23 ліпеня.

Футбалісты "Шахцёра" прыляцелі ў Дэбрэцэн чартарам авіякампаніі "Северсталь". Далей была паездка на аўтобусе ў горад Мішкольц, дзе ў чацвер пройдзе матч з камандай "Фола" з Люксембурга.

БАТЭ паляцеў на матч у Батумі з мясцовым "Дынама" чартарным рэйсам з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". "Тарпеда-БелАЗ" паехала ў Данію на матч з "Капенгагенам" на аўтобусе да Варшавы, а адтуль — на самалёце.

Пасля пасадкі ў Беларусі 23 траўня пасажырскага самалёта  Ryanair Афіны — Вільня, ЕС забараніў беларускім авіякампаніям лятаць над сваёй тэрыторыяй, а таксама рэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам устрымацца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі. Сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў закрыла Украіна. У выніку беларускія футбольныя клубы вымушаны праводзіць хатнія матчы ў еўракубках на нейтральных палях у іншых краінах, а на гасцявыя дабірацца ў тым ліку і на аўтобусах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі