Вы тут

Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў НХЛ, яго каманда перамагла

Ягор Шаранговіч

Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў НХЛ. "Нью-Джэрсі" перамог "Бафала" — 3:2 (1:0, 1:2, 1:0). Шаранговіч адкрыў лік на 18-й хвіліне. У беларускага хакеіста гэта ўжо шостая шайба за "Нью-Джэрсі". Ён вызначаецца ў другім матчы запар. У 24 паядынках у яго 10 (6+4) ачкоў.

Ягору Шаранговічу 22 гады. Сезон ён пачынаў у арэндзе ў мінскім "Дынама", але ў снежні 2020-га яго адклікалі ў "Нью-Джэрсі", за які ён паспяхова выступае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.