Вызвалілі кыргызскага джазмена, затрыманага ў Казахстане

Вызвалілі кыргызскага джазмена, затрыманага ў Казахстане

У Казахстане вызвалілі затрыманага раней джазавага музыку з Кыргызстана Вікрама Рузахунава. Яго адправілі ў Бішкек, паведамляе vb.kg. 

Раней казахстанскія СМІ распаўсюдзілі “пакаяльнае” відэа, на якім затрыманы мужчына з відавочнымі слядамі збіцця на твары кажа, што прыляцеў з Кыргызстана для ўдзелу ў мітынгу. Ён паведаміў, быццам "невядомыя людзі" абяцалі заплаціць яму за гэта каля 200 долараў.

У нядзелю МУС Кыргызстана паведаміў, што затрыманы мужчына на відэа — гэта джазавы музыка Вікрам Рузахунаў. Ён часта гастраляваў у Алматы. Напярэдадні Новага года яго таксама запрасілі даць канцэрт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі