Выступоўцаў з мітынгу супраць расійскай авіябазы выклікалі ў суд 9 кастрычніка

Выступоўцаў з мітынгу супраць расійскай авіябазы выклікалі ў суд 9 кастрычніка

У суд Цэнтральнага ранёа Мінска на 9 кастрычніка выкліканыя тыя ўдзельнікі акцыі "За мірную, нейтральную Беларусь", на якіх склалі адміністрацыйныя пратаколы. Акцыя адбылася 4 кастрычніка ў Мінску на Плошчы Свабоды.

Пра выклік у суд агенцтву БелаПАН паведаміў лідар грамадскага руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі" Уладзімір Някляеў.

Раней стала вядома, што 9 кастрычніка на 10-ю ў суд выклікалі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Выклік прыйшоў смс-паведамленнем.

Някляева таксама выклікалі смс-паведамленнем, але на 14.30. Ісці ў суд ён не збіраецца, бо не давярае беларускай судовай сістэме ў цэлым.

Някляеў паведаміў, што на 9 кастрычніка ў суд Цэнтральнага раёна выклікалі таксама іншых удзельнікаў мітынгу, на якіх склалі адміністрацыйны пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Сярод іх экс-палітвязень Мікалай Статкевіч, экс-палітэмігрант і лідар руху "Разам" Вячаслаў Сіўчык, актывіст апазіцыі з Кобрына Алесь Мех, мастак Аляксей Марачкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі