Выстава неўпакоранага беларускага мастацтва "REBELarus" праходзіць у Варшаве

18 лютага ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве адчынілася выстава неўпакоранага беларускага мастацтва "REBELarus".

Кожная праца на выставе — гэта рэфлексія на падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі цягам апошніх двух гадоў. У карцінах можна пабачыць іншы, не мірны бок пратэсту.

Адзін з удзельнікаў выставы Уладзік Бохан расказаў: каб перавезці яго карціны з Беларусі, іх давялося замазаць гуашшу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.