Вырасла колькасць ахвяраў, загінулых пры абстрэле гандлёвага цэнтра ў Кіеве

У Кіеве пасля абстрэлу згарэў гандлёвы цэнтр​ /@dsns_telegram
У Кіеве пасля абстрэлу згарэў гандлёвы цэнтр​ /@dsns_telegram

Восем чалавек, па папярэдніх дадзеных, загінулі пры абстрэле гандлёвага цэнтра ў Падольскім раёне Кіева, паведамляе офіс генеральнага пракурора Украіны.

Будынак цэнтра абстралялі напярэдадні позна ўвечары. Пачаўся пажар. Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях паведамляла, што гараць некалькі паверхаў і аўтамабілі, прыпаркаваныя побач з будынкам. Ноччу былі дадзеныя аб чатырох загінулых.

Днём украінская пракуратура ўдакладніла інфармацыю. Цяпер гаворка ідзе аб васьмі загінулых.

"Устаноўлена, што ўвечары 20 сакавіка 2022 г. узброеныя сілы РФ, ужываючы забароненыя міжнародным правам сродкі вядзення вайны, ажыццявілі ракетны абстрэл Падольскага раёна сталіцы. У выніку абстрэлаў і пажару, які ўзнік, разбураны гандлёвы цэнтр", — гаворыцца ў паведамленні.

У Генпракуратуры таксама адзначылі, што пашкоджаныя прыпаркаваныя побач аўтамабілі, разбітыя вокны ў бліжэйшых жылых дамах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі