Вынесены прысуд Змітру і Насце Дашкевічам

14 ліпеня вынесены прысуд Змітру і Насце Дашкевічам. Зміцер асуджаны на 1,5 года калоніі, а Наста — на 3 гады "хатняй хіміі" (пракурор прасіў 1,5 года калоніі і для яе, маці чатырох дзяцей). Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Пірожнікава).

Зміцер Дашкевіч за кратамі з 23 сакавіка 2022 года: спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля ўзнікла крымінальная справа. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пазней стала вядома, што і на Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу па тым жа артыкуле. Іх прызналі вінаватымі ва "ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — ва ўдзеле у вулічнай акцыі пратэсту ў 2020-м.

Чацвёрты сын Дашкевічаў, Данііл, нарадзіўся 15 чэрвеня сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.