Выбаршчык прымусіў кандыдата ў дэпутаты цягаць дошкі на сёмы паверх

Незвычайныя гісторыі часам здараюцца з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і сябрамі іх камандаў. У Бабруйску ўдзельнік каманды кандыдата Алеся Чыгіра, выходзячы з кватэры пасля сустрэчы, апрануў чужы абутак. Прычым, адзін туфаль быў 42-га памера, а другі - 45-га... А вось кандыдату ў дэпутаты Кавальчуку, які балатуецца ў Мінску, давялося цягаць дошкі аж на сёмы паверх.
Гэты выпадак здарыўся ў нядзелю ў адным з дамоў па вуліцы Мірашнічэнкі. Кавальчук і сябры яго каманды раскідвалі агітацыйныя матэрыялы. Дзверы ў пад'езд аднаго з дамоў адчыніў пенсіянер, які пацікавіўся, хто яны такія. Кавальчук патлумачыў і даў яму пачытаць сваю праграму. Пра тое, што было далей, Еўрарадыё распавёў сам 23-гадовы Віктар Кавальчук:

"Ён спытаў: "А што вы будзеце рабіць пасля выбараў?". Як што, людзям дапамагаць, кажу. Ён гаворыць: "Ну вось, давай, дапамажы". У яго ў пад'ездзе ляжалі некалькі чатырохмятровых шырокіх дошак. І мы з ім гэтыя дошкі на сёмы паверх цягалі дзесьці паўгадзіны".

Пасля гэтага мужчына падзякаваў Кавальчуку і паабяцаў, што абавязкова за яго прагаласуе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі