Вы тут

Вязень з аршанскай калоніі стаў пераможцам конкурсу праваслаўнага іканапісу

church.by

Вязень з аршанскай папраўчай калоніі №8 перамог у конкурсе праваслаўнага іканапісу "Канон", паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. 

Конкурс праводзіцца сярод асуджаных у рамках агляду рэлігійнай дзейнасці асоб, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення і абмежавання волі. 

Выніковае пасяджэнне журы прайшло ў Маскве. Ад Беларусі ў ім прыняў ўдзел старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў.

Журы вывучыла творы іканапісу, якія прыйшлі з Беларусі, Казахстана і Расіі. Прызавое месца 1-й ступені і званне лаўрэата атрымаў аршанскі вязень. 

Пераможцу ўзнагародзяць блаславёнай граматай Сінадальнага аддзела Рускай праваслаўнай царквы па турэмным служэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.