Вярхоўная Рада Украіны прапануе зрабіць мінныя палі на мяжы з Беларуссю і Расіяй

На межах Украіны з Беларуссю і Расіяй могуць з’явіцца мінныя палі. Такую прапанову зрабіла Вярхоўная рада краіны. Гэта патрэбна для ўзмацнення межаў, у тым ліку тых, якія праходзяць праз прыродна-запаведны фонд.

Народныя дэпутаты таксама прапануюць спрасціць працэдуры прымусовай высылкі з Украіны нелегальных мігрантаў. Гаворка пра людзей, якіх затрымліваюць за незаконнае перасячэнне мяжы ці іншыя грубыя парушэнні ўкраінскага заканадаўства. 

Рашэнне такіх пытанняў могуць перадаць СБУ, міграцыйнай службе і памежным органам. А пакуль што гэта вырашае суд.

З пачатку вайны у Беларусаў ва Украіне праблемы з легалізацыяй. Напрыклад, яны не могуць працягнуць від на жыхарства. Таксама ў Кіеве была затрыманая беларуская праваахоўніца Анісія Казлюк. Яна валанцёрыла ва Украіне, але ей пагражала дэпартацыя і штраф. Пазней Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай паведаміў, што ў Беларусь Анісію высылаць не будуць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.