Вы тут

Вячорка: Аўстрыя правядзе канферэнцыю па выхаду з беларускага крызісу

Ратуша ў Вене / pixabay

Аўстрыя арганізуе ў лістападзе канферэнцыю, на якой прадстаўнікі Расіі, існуючай улады ў Беларусі і беларускіх дэмакратычных сіл змогуць распачаць дыялог, распавёў прадстаўнік каманды Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

“Туды запрошаныя прадстаўнікі Расіі — на ўсіх узроўнях, прадстаўнікі Лукашэнкі — хутчэй за ўсё, будуць толькі эксперты. Туда запрошаныя прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі. Паглядзім, ці атрымаецца пачаць дыялог”, — кажа Вячорка.

Па яго словах канферэнцыя пройдзе ў Вене 22 лістапада пад эгідай федэральнага канцлера Аўстрыі Аляксандра Шаленберга.

У твітар-акаўнце Святланы Ціханоўскай з'явілася відэа, на якім канцлер кажа, што беларуская праблема — гэта еўрапейская праблема.

"І нам не варта карыстацца толькі мовай санкцый", — дадае Шалленберг.

Франак Вячорка анансуе сустрэчу ў Вене

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.