Кавалькову і Дылеўскага асудзілі яшчэ на 15 сутак

Суддзя Т.Акавітая з Цэнтральнага суда Мінска прысудзіла 15 сутак арышту Вользе Кавальковай, сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады. Апазіцыянерку прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 23 жніўня, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

Раней Кавалькову і яшаэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады — лідара страйкаму МТЗ Сяргея Дылеўскага асудзілі на 10 сутак. Сёння яны мусілі выйсці на волю, але замест таго адправіліся на чарговыя суды. 

Пазней суддзя Шабуня вынесла Дылеўскаму аналагічны прысуд — 15 сутак.

Раней улады апробвалі такі ж метад на Паўлу Севярынцу: яго таксама некалькі разоў судзілі за кратамі, прыплюсоўваючы тэрміны адміністрацыйнага арышту. Калі адміністрацыйныя тэрміны скончыліся, на яго пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.