Вольга Конан выйшла ў трэці круг алімпійскіх спаборніцтваў па бадмінтоне

18-гадовая беларуская бадмінтаністка Вольга Конан працягвае паспяхова выступаць на летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне. 10 жніўня спартоўка, якая займае 47-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў трэці круг жаночых адзінкавых спаборніцтваў. Перад гэтым яна абыграла ў 1/32 фінала Маю Тврды са Славеніі (56) — 2:0 (21:17, 21:14).

Наступная суперніца В.Конан вызначыцца ў паядынку лідэра сусветнага бадмінтона кітаянкі Се Сінфан і Чэн Шао-Цзэ з Тайваня (25).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі