Вы тут

Вобшукі на TUT.by і БелаПАН ― ці мог быць крадзеж інфармацыі?

Фота TUT.by

7 жніўня ў рэдакцыях TUT.by і БелаПАН прайшлі вобшукі, Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне трох беларускіх журналістаў і рэдактараў: Марыны Золатавай (TUT.by), Ганны Калтыгінай (TUT.by) і Таццяны Каравянковай (БелаПАН). Па інфармацыі Еўрарадыё, затрыманая таксама журналістка TUT.by Галіна Уласік, недасяжны тэлефон Ульяны Бабаед. Іх падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА.

Ці сапраўды ў БЕЛТА кралі інфармацыю і як гэта можна было зрабіць? Чаму з сітуацыяй з “неправамерным карыстаннем платнай падпіскай” разбіраюцца следчыя, а не адміністратар сайта дзяржаўнага інфармагенцтва? Ці могуць і іншыя СМІ патрапіць пад следства па “справе БЕЛТА”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыст, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.