Віталю Шкляраву зноў змянілі меру ўтрымання — на падпіску аб нявыездзе

Адвакат Антон Гашынскі і Віталь Шкляраў / TUT.by
Адвакат Антон Гашынскі і Віталь Шкляраў / TUT.by

Віталю Шкляраву, якога 14 кастрычніка выпусцілі з СІЗА, зноў змянілі меру стрымання. Спачатку паведамлялася, што паліттэхнолаг знаходзіцца пад хатнім арыштам. Цяпер адвакат Антон Гашынскі кажа, што мера стрымання змененая на падпіску аб нявыездзе:

"Спачатку яго сапраўды перавялі пад хатні арышт. У панядзелак мы напісалі хадайніцтва ў сувязі з цяжкім станам здароўя мамы, каб яму вызначылі месца знаходзіцца побач з ёй. Вечарам ужо прывезлі яго да мамы. Яны стаялі, абдымаліся, плакалі. Мама ў цяжкім стане. Ён прысвяціць увесь свой час, каб цалкам заняцца яе здароўем",расказаў Гашынскі "Новай газеце".

Шкляраў быў выпушчаны з СІЗА пад асабістае даручальніцтва палітолага і каардынатара штаба Віктара Бабарыкі Юрыя Васкрасенскага, які выйшаў з СІЗА КДБ на тыдзень раней.

"Проста КДБ і следства ўбачыла ўва мне велізарны патэнцыял, а пасля — дзяржСМІ і прэзідэнт,патлумачыў Васкрасенскі ўскладзеную ўладамі на яго місію. — Я разглядаю сябе як медыятара паміж уладай і альтэрнатыўнай часткай грамадства. А тое, што на маю долю выпала такая роля, ну, так атрымалася".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі