Віталь Булыга можа ўжо сёння дэбютаваць у БАТЭ

Форвард футбольнай зборнай Беларусі Віталь Булыга падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Яго дэбют у складзе барысаўчан можа адбыцца ўжо 15 сакавіка ў чвэрцьфінальным матчы розыгрышу Кубка Беларусі з "Віцебскам". У склад пяціразовых чэмпіёнаў краіны Віталь Булыга перайшоў з уладзівастоцкага "Луча-Энергии", а да гэтага спартовец на працягу шасці гадоў выступаў за клубы расійскай прэм'ер-лігі "Крылья Советов" (Самара) і "Томь" (Томск).

Акрамя матчу БАТЭ і "Віцебску" у чвэрцьфінальных кубкавых паядынках сустрэнуцца салігорскі "Шахцёр" і мікашэвіцкі "Граніт", сталічны МТЗ-РІПА і гродзенскі "Нёман", "Гомель" і наваполацкі "Нафтан".

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі