Вы тут

Вікторыя Азаранка ў другім крузе "Ралан Гарос" абыграла Клару Таўсан

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка ў другім крузе "Ралан Гарос" абыграла Клару Таўсан з Даніі — 7:5, 6:4. Беларуска на сённяшні дзень з'яўляецца 16-й ракеткай свету, яе саперніца — 90-я.

На старце адкрытага чэмпіянату Францыі Азаранка выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай — 6:4, 2:6, 6:3.

Наступная саперніца беларускі — амерыканка Мэдысан Кіз, 24-я ракетка свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.