Вы тут

Вікторыя Азаранка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Цынцынаці

Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка выбыла з тэніснага турніру WТА ў Цынцынаці.

У 1/8 фіналу наша суайчынніца сустракалася з першай ракеткай свету — аўстралійкай Эшлі Барці. Азаранка (15-ы нумар у рэйтынгу WТА) здолела ўзяць толькі два геймы і саступіла саперніцы з лікам 0:6, 2:6.

Раней у 1/16 фіналу з гэтага турніру вылецела Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.