Віцябляніна, хворага на рак, вінавацяць у гвалце супраць міліцыянтаў

Віцябляніна, хворага на рак, вінавацяць у гвалце супраць міліцыянтаў

У Віцебску суд Першамайскага раёна пачаў разглядаць справу 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага. Мужчыну вінавацяць у гвалце і пагрозе гвалтам супрацоўнікам унутраных спраў (арт. 364 КК). 

Як удакладняе "Белсат", Малахоўскі хварэе на рак і мае трэцюю групу інваліднасці.

Пацярпелымі па справе праходзяць міліцыянты Качыхін, Пазнякоў, Емяльянаў.

Паводле абвінавачвання, віцяблянін падчас шэсця наўмысна і супрацьпраўна ўчыніў гвалт і пагражаў гвалтам супрацоўнікам МУС пры выкананні імі службовых абавязкаў. 

Пацярпелы Качыхін заявіў, што абвінавачаны ўжыў супраць яго "барцоўскі захоп". Маўляў, вызваліцца з захопу ён змог толькі з дапамогай калег. Наконт пашкоджання формы і сарванага жэтона міліцыянт прызнаўся: "Форма ў нас хліпкая" і "жэтоны самі замацоўваем". Таксама ён заявіў, што ўдараў Малахоўскі яму не наносіў і болю ад дзеянняў віцябляніна ён не адчуў. Тым не менш Качыхін хоча спагнаць з падсуднага 1000 рублёў кампенсацыі.

Яшчэ адзін пацярпелы міліцыянт, Емяльянаў, заявіў, быццам Малахоўскі распыліў газавы балончык ужо ўсярэдзіне аўтазака.

Жонка Малахоўская Ірына кажа, што яе муж чатыры разы праходзіў хіміятэрапію і яго арганізм цяпер аслаблены. На волі ва Уладзіміра засталіся двое дзяцей — 11 і 13 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі