Вашынгтон і Масква дамовіліся пра сустрэчу Трампа і Пуціна

Вашынгтон і Масква дамовіліся пра сустрэчу Трампа і Пуціна

Вашынгтон і Масква дамовіліся пра сустрэчу прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна. Час і месца правядзення саміту расіяне і амерыканцы аб'явяць у чацвер. Пакуль жа вядома, што для сустрэчы абралі трэцюю краіну, інфармуе сайт ria.ru.

Памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў кажа, што пытанне правядзення сустрэчы даволі даўно абмяркоўвалася па закрытых каналах, але канкрэтнай дамоўленасці ўдалося дасягнуць толькі цяпер. Узгадніць яе ўдалося на перамовах у Маскве Уладзіміра Пуціна і дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Трамп і Пуцін сустрэнуцца ў Вене альбо ў Хельсінкі.

Дагэтуль у прэзідэнтаў ЗША і Расіі былі дзве сустрэчы, але яны адбываліся ў рамках іншых мерапрыемстваў — у ліпені 2017-га падчас саміту G20 у Гамбургу, у кастрычніку мінулага года — падчас саміту АТЭС у Вьетнаме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі