Валадзько з БАТЭ: Будзе сумна без выездаў, гатэляў, антуражу Лігі чэмпіёнаў

Нагадаем, 23 ліпеня ў другім кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў БАТЭ ў гасцях прайграў карагандзінскаму "Шахцёру" 0:1. У выніку футбалісты БАТЭ выбылі з розыгрышу футбольных еўракубкаў.





Па словах Валадзько, якія цытуе БелаПАН, у першым тайме каманда БАТЭ дзейнічала з нейкай асцярогай. Разам з тым ён прызнаў, што "Шахцёр" проста больш хацеў выйграць.





Футбаліст таксама прызнаўся: "Будзе сумна без выездаў, гасцініц, антуражу Лігі чэмпіёнаў. Мы там былі, нам ёсць з чым параўноўваць. Нацыянальнае першынство нам будзе здавацца, скажам так, панылым. У кожным разе, гэта ўрок. Урок, вядома, непрыемны".





Фота — fcbate.by