Вы тут

Ваенных Польшчы асляпілі лазерамі падчас новага інцыдэнту на мяжы

Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю​ / twitter.com/Straz_Graniczna

Беларускія сілавікі ўвечары ў чацвер, 2 снежня, асляпілі страбаскопам і лазерамі польскіх вайскоўцаў на мяжы, паведамляе паліцыя Падляшша.

Інцыдэнт адбыўся каля польскіх вёсак Апака і Волька Церахоўская падчас спробы мігрантаў нелегальна перайсці мяжу Польшчы з боку Беларусі. Спроба прарыву была адбітая.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 1 снежня, Польшча заявіла аб абстрэле з тэрыторыі Беларусі пражэктараў на мяжы, якія ўстанавілі вайскоўцы. Па дадзеных Мінабароны Польшчы, стралялі з пнеўматычнай зброі. У выніку абсталяванне было выведзена са строю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.