Вы тут

Ва Украіне з сённяшняга дня ўсе друкаваныя СМІ пераходзяць на ўкраінскую

Газеты ва Ўкраіне / ubr.ua

Ва Украіне з сённяшняга дня ўсе друкаваныя СМІ пераходзяць на ўкраінскую. 16 студзеня набыў моц артыкул 25 закона "Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай".

Згодна з законам аб мове, усе ўкраінскія друкаваныя СМІ павінны выходзіць толькі на дзяржаўнай мове. Адзінае выключэнне для тых, хто ўсё ж такі хоча працягваць друкаваць свае выданні на іншай мове: павінна быць даступная і ўкраінская версія. Таксама рэклама і аб'явы павінны быць на ўкраінскай, выключэнне складаюць англійская, крымскататарская і афіцыйныя мовы ЕС (руская мова ў гэты спіс не патрапіла).

За ігнараванне гэтага закона прадугледжаны штраф да 8500 грыўняў (больш за 300 даляраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.