Ва Украіне расследуюць больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў

Ва Украіне расследуюць больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў

Ва Украіне расследуюць больш за 21 тысячу ваенных злачынстваў. Пра гэта "Бі-Бі-Сі" распавяла ўкраінскі генпракурор Ірына Венедыктава. Паводле яе слоў, штодня ў Генпракуратуру Украіны паступаюць паведамленні пра 200-300 ваенных злачынстваў. Не ўсе яны могуць быць расследаваны належным чынам "з-за адсутнасці доступу да некаторых людзей і раёнаў".

Венедыктава кажа, што многія суды давядзецца праводзіць завочна. Яна падкрэсліла, што працяг судовага пераследу — гэта пытанне справядлівасці: "Вельмі важна, каб расійскія вайскоўцы, якія вырашылі забіваць мірных жыхароў, катаваць мірных жыхароў, гвалтаваць мірных жыхароў, разумелі, што гэта толькі пытанне часу, калі яны ўсе паўстануць перад судом".

У траўні расійскі вайсковец ужо атрымаў пажыццёвае зняволенне за забойства мірнага ўкраінца. Былі і іншыя суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі