Ва Ўкраіне перавярнуўся аўтобус з 45 жыхарамі Магілёва

Аўтобус з беларусамі перавярнуўся ў Наваград-Валынскім раёне Жытомірскай вобласці Ўкраіны. Здарэнне адбылося днём у суботу. На аўтатрасе Шапятоўка — Наваград-Валынскі кіроўца аўтобуса Mercedes не саўладаў з кіраваннем транспартнага сродку, аўтобус перавярнуўся на абочыну дарогі.

"Интерфакс" паведамляе, што аўтобус належыць прыватнай фірме "Слаў-Тур" з Беларусі, перавозіў 45 беларускіх турыстаў, якія вярталіся ў Магілёў з Хмяльніцкага. У выніку 26 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні. З іх 10 шпіталізаваныя ў цэнтральную раённую бальніцу.

Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала няспраўнасць рулявога кіравання аўтобуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі