Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка, які загінуў у баі пад Кіевам

Ва Украіне пахавалі беларускага добраахвотніка, які загінуў у баі з расійскімі вайскоўцамі пад Бучай. Гэта — 27-гадовы Ілля Хрэнаў (пазыўны "Ліцьвін") з Мінска. Ён быў у групе байцоў беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага (тады яшчэ роты тэрытарыяльнай абароны), якая ў пачатку сакавіка прыняла бой каля Бучы пад Кіевам, спыняючы калону расійскай бронетэхнікі. Цела добраахвотніка ўдалося знайсці толькі пасля вызвалення гэтага горада.

У баях за Украіну таксама загінулі беларусы Зміцер Апанасовіч (пазыўны "Тэрор") з батальёна Каліноўскага (у Ірпені) і Аляксей Скобля (пазыўны "Тур"), які служыў у элітным украінскім спецпадраздзяленні.

Ілля Хрэнаў (пазыўны "Ліцьвін") / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.