Вы тут

Увосень распачнецца вытворчасць двухвалентнай вакцыны ад каранавіруса

Фота носіць ілюстрацыйны характар / Puls Medyczny

Увосень распачнецца вытворчасць двухвалентнай вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта заявіў прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Віцяніс Андрукайціс.

Па яго словах, агульная эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце прымушае жадаць лепшага, таму трэба спадзявацца, што новая вакцына ад "кавіда" дапаможа ў барацьбе з інфекцыяй і яе мутацыямі. Андрукайціс сцвярджае, што цяпер фармакалагічныя кампаніі рапартуюць аб завяршэнні працы над двухвалентнай вакцынай. Восенню яна паступіць у вытворчасць.

"Некалькі вытворцаў сцвярджаюць, што ўсё практычна гатова да пачатку масавай вытворчасці", — сказаў прадстаўнік СААЗ.

На думку медыкаў, двухвалентная вакцына мусіць засцерагаць ад першаснай інфекцыі і яе мутацыйных штамаў.

З пачатку пандэміі ў свеце каранавірусам захварэлі больш за 564 мільёны чалавек. 6,3 мільёны памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.