Усё больш беларусаў звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы

Усё больш беларусаў звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы

Усё больш беларусаў звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы. Як паведамляе тэлеграм-канал @BelarusPoland, больш за ўсё заяваў было пададзена ў ліпені 2021-га — 235, у жніўні было 150, а за першыя дзесяць дзён верасня ўжо 68.

За ўвесь мінулы год было пададзена 407 заяў на міжнародную абарону ў Польшчы. А за няпоўны 2021 год — ужо 1122 заявы. 21% беларусаў падавалі заявы на мяжы.

Вядома, што ад 2017 года Упраўленне па справах замежнікаў вынесла 709 рашэнняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі. Летась прынялі 131 адно такое рашэнне, а сёлета ўжо 438 (з іх 31 аб атрыманні статуса ўцекача).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі