“Усе ўжо бойлеры маюць”. У Мінску адключаюць гарачую ваду, нягледзячы на снег

“Усе ўжо бойлеры маюць”. У Мінску адключаюць гарачую ваду, нягледзячы на снег

10 траўня ў Мінску адключаюць гарачую ваду ў больш, чым сотні дамоў. І гэта, нягледзячы на +4 за вакном і ранішні снегапад на вуліцы. Ацяпленне адключылі яшчэ раней ― 1 траўня.

“Штогод жа на пачатку траўня, калі сады квітнеюць ― замаразкі. Таму нічога дзіўнага няма. У нас і так ацяпляльны сезон скончыўся анамальна позна. Звычайна, ацяпленне адключалі ў другой дэкадзе красавіка”, ― ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама праблемы ў адключэнні вады і цяпла не бачаць.

Але такія халады як цяпер ― рэдкасць. За апошнія 72 гады снег у траўні ў Мінску ішоў толькі тройчы.

Уласна, у 1945 годзе снег ішоў 26 траўня;

у 1952 годзе — 19 траўня;

у 1962 годзе снег пайшоў яшчэ пазней — 6 чэрвеня;

у 2007 годзе — 1 траўня.

У “Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы” наогул упэўненыя, што “ва ўсіх ужо стаяць бойлеры”, таму ваду можна адключаць. Правяраем, ці сапраўды гэта так.

“Вядома, гэта вельмі нязручна, але што паробіш. Такія халады, яшчэ і снег ідзе, а ваду ўжо адключылі. Халодна ў кватэры”, ― расказвае жыхарка мінскага мікрараёна Уручча, дзе ваду ўжо адключылі. Скардзіцца ці прасіць, каб уключылі ацяпленне, не збіраецца, бойлера не мае.

Яе суседка таксама не мае бойлера, і скардзіцца не збіраецца: “Я нават яшчэ не думала, як буду без гарачай вады”.

Агулам з дзесяці кватэр, куды звярнулася Еўрарадыё, бойлераў не мае ніхто. Будуць грэць ваду ў тазіках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі