Урад і Нацбанк: даўгавыя абавязацельствы па еўрааблігацыях у беларускіх рублях

Беларусь будзе выконваць даўгавыя абавязацельствы па еўрааблігацыях (дзяржаўных каштоўных паперах, змешчаных на знешніх фінансавых рынках) у беларускіх рублях "па курсе Нацбанка на дату плацяжу", паведамляе ў аўторак урадавая прэс-служба. Адпаведную пастанову ўрад прыняў сумесна з Нацыянальным банкам. Заяўляецца, што "гэтая мера вымушаная". Яна "абумоўлена немагчымасцю плацёжнага агента і іншых удзельнікаў міжнароднай разлікова-клірынгавай сістэмы гарантаваць паўнату і своечасовасць пералічэння сродкаў усім трымальнікам еўрааблігацый". У пацверджанне заяўляецца, што "асобныя ўдалальнікі" не атрымалі купоннага даходу па еўрааблігацыях, пералічаных Мінфінам у лютым 2022-га.

Згаданая пастанова "прадугледжвае і іншыя формы разліку". Мінфін збіраецца патлумачыць сітуацыю ў сераду. Безумоўна, давядзецца выказацца наконт перспектывы аб'яўлення дэфолту. Тое, што здарылася з Расіяй.

У красавіку рэйтынгавае агенцтва Fitch заяўляла, што будзе разглядаць спробу ліквідаваць замежную запазычанасць у беларускіх рублях як дэфолт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.