Вы тут

Урад дасць гарантыі ў пагашэнні крэдытаў трох цукровых заводаў

На Скідзельскім цукровым камбінаце / З архіву БЕЛТА

Беларускі ўрад сёлета дасць Беларусбанку гарантыі ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдытах трох цукровых заводаў — з Гарадзеі, Жабінкі і Скідзеля. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згаданыя сродкі патрэбны для фінансавання закупкі прадукцыі раслінаводства ўраджаю гэтага года, "якая пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб". Выдаюцца крэдыты прадпрыемствам на тэрмін да аднаго года. У дакуменце адзначаецца, што агульны аб'ём гарантаваных крэдытаў складае 120 мільёнаў рублёў — па 40 млн кожнаму.

"Плата за прадастаўленне гарантый урада... праводзіцца ў памеры 0,01% ад сумы крэдыту", — адзначаецца ў пастанове.

Цікава, што ў дакуменце не згадваецца Слуцкі камбінат. Атрымліваецца, што гэтаму прадпрыемству гарантыі ўраду не патрэбны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.