Вы тут

Уначы ў Гродне тушылі пажар на камунальным прадпрыемстве (фота)

Фота: mchs.gov.by

У Гродне тушылі пажар на камунальным прадпрыемстве. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны начы. На тэрыторыі прадпрыемства па вуліцы Горкага гарэў склад дроў, якія знаходзіліся пад навесам з шыфера. Агонь пашкодзіў 10 кубаметраў дроў, а таксама навес. Ратавальнікі не дапусцілі, каб агонь распаўсюдзіўся на два прыпаркаваныя грузавікі і кацельную. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Мяркуецца, што прычынай узгарання сталі неасцярожнае абыходжанне з агнём ці кароткае замыканне электраправодкі.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі