Улады Масквы пачалі другую хвалю зносу гандлёвых павільёнаў

Улады Масквы пачалі другую хвалю зносу гандлёвых павільёнаў

У Маскве пачалася другая хваля зносы гандлёвых павільёнаў, якія ўлады лічаць "самабудам". У прыватнасці, зносяць павільёны на Вялікай Сямёнаўскай вуліцы і каля метро "Электразаводская", інфармуе РБК.

Паводле звестак ТАСС, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і паліцыянты зламалі дзверы павільёна каля метро "Электразаводская", дзе размяшчаліся букмекерская кантора, кнігарня "Чытай горад" і аптэка.

"Інтэрфакс" перадае, што пачаўся знос аб'ектаў каля станцыі метро "Крапоткінская". Будынкі проста развальваюць экскаватарамі.

Начальнік дзяржаўнай інспекцыі па нерухомасці Масквы Сяргей Шагураў паведаміў, што плануецца дэмантаваць каля 80 аб'ектаў. Ён дадаў. што 30 аб'ектаў былі добраахвотна ліквідаваныя ўласнікамі. А ўласнікі 28 будынкаў агульнай плошчай каля 12 тыс. кв. м адмовіліся добраахвотна іх знесці.

Першая хваля зносу прайшла ў Маскве ў люютым 2016 года. Гэтую акцыю назвалі "ноччу доўгіх каўшоў". Тады пад знос трапілі не толькі невялікія шапікі, але і буйныя гандлёвыя павільёны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі