Уладальніка рэкламнага агенцтва Vondel Васілевіча арыштавалі на 14 сутак

Уладальніка рэкламнага агенцтва Vondel Васілевіча арыштавалі на 14 сутак

Уладальніка рэкламных агенцтваў Vondel і Hepta Аляксандра Васілевіча 30 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска асудзілі на 14 сутак, піша the-village.me. Яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. 

Рэкламшчыка затрымалі 28 ліпеня каля 18:00 у будынку КДБ. Ён прыйшоў туды, каб падаць паручальніцтва за Віктара Бабарыку разам з галоўнай рэдактаркай "The Village Беларусь" Яўгеніяй Сугак

У той дзень каля КДБ і ўнутры яго былі затрыманыя каля 50 чалавек. Гэта былі людзі, якія прыйшлі падаваць паручальніцтвы за Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда, а таксама журналісты, якія асвятлялі акцыю. Журналіст Еўрарадыё быў сведкам, як амапаўцы папярэджвалі людзей, што чарга ў КДБ будзе расцэньвацца як несанкцыянаваная акцыя.

У абвінавачванні Васілевіча напісана, што ён з 17:10 да 17:30 удзельнічаў у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве каля будынка КДБ і крычаў "Свабоду Бабарыку!".

Яўгенія Сугак на судзе як сведка распавяла, што ў той вечар, каля 17:50, яны без крыкаў падыйшлі да будынка КДБ. На ўваходзе ў прыёмную КДБ назвалі мэту свайго прыходу. Ім прапанавалі прайсці ў пакой, а адтуль правялі ў аўтазак. пасля чаго затрыманых завезлі ў РУУС.

Сугак адпусцілі ў той жа вечар, як і большасць затрыманых. Звестак пра Васілевіча не было да вечара 29 ліпеня. Тады стала вядома, што яго трымаюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі