Вы тут

Улада прыдумала, як і далей цягнуць з незавядзеннем спраў пра гвалт над людзьмі

У 19-гадовую Марыну Зайцаву трапіла светлашумавая граната / TUT.BY

Паводле ранейшых нормаў Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, у беларускага следства было тры месяцы на праверку фактаў па заявах грамадзян, якія патрабуюць распачынання крымінальнай справы. Апроч таго, была магчымасць прыпыніць праверку на тры месяцы. Але ў любым выпадку "6-месячны тэрмін з моманту падзей 9-11 жніўня 2020 года мусіць скончыцца 9-11 лютага 2021 года", — нагадвае адвакат Сяргей Зікрацкі. Ён і звярнуў увагу з падачы калегі Міхаіла Баднарчука на ўнесеныя змены ў КПК.

Пытанне ўзнікла ў сувязі з тым, што следства так і не завяло ніводнай крымінальнай справы па фактах гвалту над грамадзянамі з боку сілавікоў. Пры тым, што яшчэ 1 верасня Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека заявіла, што арганізацыі вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў пасля акцый пратэсту ў Беларусі. У сярэдзіне лістапада прэс-сакратар упраўлення Руперт Колвіл заявіў, што ААН па-ранейшаму заклапочаная адсутнасцю расследаванняў аб катаваннях і збіцці пратэстоўцаў у Беларусі.

Зікрацкі кажа, што адвакаты рэкамендавалі кліентам, якія пацярпелі ў сувязі са збіццём і катаваннямі ў жніўні 2020-га, падаваць заявы ў следчыя органы аб завядзенні крымінальнай справы.

"Мы разумелі, што следчыя органы могуць зацягваць прыняцце рашэння аб завядзенні  крымінальнай справы. Але мы былі ўпэўненыя, што аднойчы яны ўсё ж такі вынесуць рашэнне — бо па КПК у іх ёсць 3 месяцы на праверку", — кажа адвакат. Нават з улікам магчымасці прыпыніць праверку на тры месяцы, да сярэдзіны лютага следства мусіць вызначыцца, распачаць крымінальную справу ці адмовіць. Але правілы раптам змяніліся — разам з некаторымі нормамі КПК ад 06.01.2021 года.

"Адно са змяненняў у КПК: прадугледжанае права прыпыняць праверку на тэрмін звыш 3 месяцаў (пры гэтым максімальны тэрмін не ўстаноўлены)", —кажа Зікрацкі. Прычым гэтая норма ўжо ўступіла ў сілу з 14 студзеня, хоць большасць змяненняў у КПК запрацуе з 14 красавіка.

Адзін з затрыманых 9-10 жніўня ў Мінску Яўген Якубец / Еўрарадыё

Адвакат Зікрацкі таксама звяртае ўвагу і яшчэ на адну дэталь: "На думку праваахоўных органаў, заяўнікі не маюць права знаёміцца з матэрыяламі праверкі да яе заканчэння". Таму, па яго словах, маме Рамана Бандарэнкі і яе адвакату да гэтага часу не даюць магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі праверкі.

Напярэдадні Генеральная пракуратура Беларусі выступіла з заявай у сувязі з масай электронных зваротаў з нагоды ў тым ліку і правядзення праверак законнасці і абгрунтаванасці завядзення крымінальных спраў. У пракуратуры нагадалі, што парадак прапісаны ў КПК і што з хадайніцтвамі аб вытворчасці працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе могуць звяртацца толькі ўдзельнікі крымінальнага працэсу.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.