Украінскія вайскоўцы праводзяць контратакі пад Кіевам — 29-я раніца вайны

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 29-ы дзень / @uniannet
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 29-ы дзень / @uniannet

Адразу дзве крыніцы паведамляюць аб контратаках Узброеных сіл Украіны пад Кіевам, адзначае ўкраінскі тэлеканал "Громадське". Пра гэта піша брытанская выведка і кажа прадстаўнік Петагона. Па словах апошняга, украінскія падраздзяленні адкінулі расійскія войскі на 25-35 кіламетраў на ўсход ад Кіева.

Раніцай у чацвер Генштаб УСУ перадаваў, што абарона на Усходнім, Паўднёва-ўсходнім і Паўночна-ўсходнім напрамках працягваецца і "ні на адным з іх праціўніку не ўдалося дамагчыся поспеху".

Супернік па-ранейшаму практыкуе ўдары з паветра — за суткі было зафіксавана больш за 250 вылетаў. Бамбяць аб'екты ў Кіеўскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай абласцях.

Па дадзеных Генштаба ВСУ, у Беларусь з Расіі прыбываюць "рэшткі падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі і паветрана-дэсантных войскаў". Іх размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці і па-ранейшаму захоўваецца "верагоднасць удзелу асобных падраздзяленняў Беларусі на баку РФ".

"Паводле наяўных звестак, паблізу ўкраінска-беларускай мяжы знаходзяцца да 4 БТГр (батальённыя тактычныя групы - Еўрарадыё) са складу УС Беларусі", гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага Генштаба.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мінулай ноччу казаў пра тое, што "мы ўсе павінны спыніць Расію. Свет павінен спыніць вайну".

"Вайна працягваецца. Тэрор супраць мірных людзей працягваецца. Ужо месяц! Так доўга! Гэта разбівае сэрца мне, усім украінцам і кожнаму свабоднаму чалавеку на зямлі. Таму я прашу вас выступіць супраць вайны!", — сказаў Зяленскі.

Расея не спяшаецца забіраць целы загінулых жаўнераў, піша УНІАН са спасылкай на в.а. дырэктара ўправы аховы здароўя Сумскай вобласці Анатоля Катляра.

Каб захоўваць цела расійскіх байцоў, вобласць замовіла 10 рэфрыжэратараў. Але шэраг чыгуначных напрамкаў заблакаваныя, і рэфрыжэратары да гэтага часу не могуць даставіць.

Тым часам большасць пажараў у Чарнобыльскай зоне ліквідавана, заявіў в.а. міністра абароны навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Украіны Руслан Стралец у сумесным эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў. За апошнія тыдні было зафіксавана больш за 30 пажараў.

"На сённяшні дзень большасць гэтых пажараў лакалізавана. Застаюцца невялікія зоны, дзе працягваецца гарэнне," адзначыў кіраўнік ведамства.

ВСУ проводят контратаки под Киевом — 29-е утро войны
Пажар у Чарнобыльскай зоне / архіўнае фота Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны

Рада Бяспекі ААН амаль аднагалосна мінулай ноччу адхіліла расійскі праект рэзалюцыі аб "гуманітарнай сітуацыі" ва Украіне. Праект заклікаў да абароны грамадзянскіх і аказанні гуманітарнай дапамогі. Але там не было ні слова аб тым, хто адказны за ўзнікненні гэтага крызісу. З 15 членаў Савета бяспекі яго падтрымалі двое — Расія і Кітай.

The Guardian са спасылкай на свае крыніцы піша, што Ізраіль не даў Украіне магчымасці купіць шпіёнскую праграму Pegasus. Тэль-Авіў асцерагаецца, што ў адваротным выпадку расійскія ўлады "будуць у лютасці", мяркуе выданне.

Тым часам хакеры Anonymous узламалі Цэнтральны банк Расіі і паабяцалі найбліжэйшым часам апублікаваць больш за 35 тысяч файлаў з сакрэтнымі пагадненнямі, паведамляе "Громадське".

Вядомы брытанскі акцёр, зорка фільма "Піраты Карыбскага мора" Арланда Блум ўключыўся ў валанцёрскую працу — ён дапамагае украінскім сем'ям, якія вымушана сталі бежанцамі.

"З пачаткам вайны ва Украіне ці ледзь не кожную секунду дзіця становіцца бежанцам. Я ў Малдове з UNICEF, сустракаюся з сем'ямі, якія былі вымушаныя кінуць усё ў пошуках бяспекі", — распавёў Блум.

ВСУ проводят контратаки под Киевом — 29-е утро войны
Арланда Блум / instagram.com/orlandobloom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі